ска́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скачаць.
ска́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
1. Хуткая язда на кані; хуткі бег каня. На Міхаліне былі нагавіцы і дзве паласы з шатландкі, што ўтваралі нібы сукенку. Сапраўдны строй для скачкі не на жыццё, а на смерць, на злом галавы. Караткевіч.
2. звычайна мн. (ска́чкі, ‑чак). Спаборніцтвы на верхавых конях. Скачкі з перашкодамі. □ Ці помніце вы, як апісаны ў рамане [«Анна Карэніна»] скачкі? Асіпенка.
скачкападо́бнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скачкападобнага. Скачкападобнасць развіцця.
скачкападо́бны, ‑ая, ‑ае.
Які развіваецца скачкамі, без плаўных пераходаў ад аднаго да другога; нераўнамерны. Скачкападобнае развіццё.
скачко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да скачка (у 1 знач.). Скачковыя практыкаванні. // Прызначаны для скачкоў. Скачковыя лыжы.
скачо́к, ‑чка, м.
1. Хуткае перамяшчэнне цела адштурхоўваннем ад якога‑н. пункта апоры. Зрабіўшы з дзівоснай лёгкасцю некалькі скачкоў, уладар статка апынуўся каля маладога аленя. В. Вольскі. Пад акном мільганула шапка паліцыянта. Скачок цераз плот у густы вішняк, а ззаду крык: — Стой! Стой! С. Александровіч. // Такое перамяшчэнне як від спартыўнага практыкавання. Скачок у даўжыню. Скачок з парашутам. Апорныя скачкі. □ Толькі цяпер Баравік зірнуў на масток, што ўзвышаўся над зямлёй, як сапраўдны трамплін для лыжных скачкоў. Шыцік.
2. Рэзкае змяненне чаго‑н. без паступовага пераходу. Скачок тэмпературы. Скачкі ў настроі.
3. Хуткі пераход з аднаго якаснага стану ў другі. Наша Радзіма пад кіраўніцтвам партыі камуністаў за кароткі гістарычны тэрмін зрабіла гіганцкі скачок ад адсталасці да прагрэсу. «Звязда». Пры ўсёй паступовасці, пераход ад адной формы руху да другой заўсёды застаецца скачком, рашаючым паваротам. Энгельс.
4. Імклівае перамяшчэнне, пераход, што адбываецца ў адзін прыём, без перапынку. За апошнія суткі брыгада зрабіла скачок на поўдзень, і батальёну, у які ўваходзіў танк Раманенкі, была пастаўлена задача: да вечара вызваліць яго роднае сяло. Шамякін.
•••
Зацяжны скачок — скачок з парашутам, пры якім парашут доўга яе раскрываецца.
скачы́ха, ‑і, ДМ ‑чысе, ж.
Абл. Блыха. [Шыманскі і Кулік] леглі на сена і бяздумна ляжалі, але доўга ляжаць не давялося, апанавала скачыхі. Гурскі.
скашо́ўка, ‑і, ДМ ‑шоўцы; Р мн. ‑шовак; ж.
Рэмень, які праходзіць пад брухам каня і змацоўвае страмёны.
скаштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што і чаго.
1. Тое, што і паспытаць, пакаштаваць. [Міхал:] Не скаштуеш ты [Нічыпар] садавіны са свайго садка, не зачэрпнеш мёду з вулляў, не паспытаеш сала. Кучар.
2. перан. Разм. Зведаць, зазнаць, адчуць на сабе. Усё пекла я зведаў кахання, Усе мукі яго скаштаваў. Купала.