Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

інтэрнацыяналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць), прызнаць (прызнаваць) што‑н. інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання. Інтэрнацыяналізаваць акіянскія воды.

інтэрнацыяналіза́цыя, ‑і, ж.

Прызнанне чаго‑н. інтэрнацыянальным, міжнародным, аднолькава даступным для выкарыстання ўсімі дзяржавамі. Інтэрнацыяналізацыя праліва.

інтэрнацыяналі́зм, ‑у, м.

Міжнародная салідарнасць рабочых, працоўных розных нацый і рас у барацьбе за звяржэнне капіталізму і пабудову камунізма, за нацыянальнае раўнапраўе і незалежнасць народаў, дэмакратыю і сацыяльны прагрэс.

[Фр. internationalisme.]

інтэрнацыяналі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік, паслядоўнік інтэрнацыяналізму.

інтэрнацыяналі́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да інтэрнацыяналіст.

інтэрнацыяналісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму, заснаваны на інтэрнацыяналізме.

інтэрнацыяналі́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэрнацыяналізму, інтэрнацыяналіста. Можна назваць многа твораў, якія ўдала перадаюць інтэрнацыяналісцкія пачуцці беларускага народа. «Полымя».

інтэрнацыяна́льнасць, ‑і, ж.

Кніжн. Міжнароднасць, многанацыянальнасць. Інтэрнацыянальнасць рабочага руху.

інтэрнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Міжнародны. Інтэрнацыянальнае адзінства рабочага класа. // Многанацыянальны. Інтэрнацыянальны батальён. □ Да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. Сіняўскі. Наш невялічкі калектыў камунараў-чырвонаармейцаў быў інтэрнацыянальным: у нас былі і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і яўрэі. «Маладосць».

2. Які адпавядае прынцыпам інтэрнацыяналізму, заснаваны на прынцыпах інтэрнацыяналізму. Інтэрнацыянальнае выхаванне працоўных. Інтэрнацыянальная пралетарская салідарнасць.

інтэрні́раванне, ‑я, н.

Затрыманне нейтральнай дзяржавай на сваёй тэрыторыі ўзброеных сіл дзяржаў, якія знаходзяцца ў стане вайны, а таксама затрыманне ваюючай дзяржавай на сваёй тэрыторыі і пазбаўленне волі грамадзян варожай дзяржавы.

[Ад лац. internus — унутраны.]