інтэрнацыянальны, ‑ая, ‑ае.

1. Міжнародны. Інтэрнацыянальнае адзінства рабочага класа. // Многанацыянальны. Інтэрнацыянальны батальён. ▪ Да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. Сіняўскі. Наш невялічкі калектыў камунараў-чырвонаармейцаў быў інтэрнацыянальным: у нас былі і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і яўрэі. «Маладосць».

2. Які адпавядае прынцыпам інтэрнацыяналізму, заснаваны на прынцыпах інтэрнацыяналізму. Інтэрнацыянальнае выхаванне працоўных. Інтэрнацыянальная пралетарская салідарнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)