інтэрвенцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і інтэрвенцыянісцкі.
інтэрвенцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і інтэрвенцыянісцкі.
інтэрве́нцыя, ‑і,
Умяшанне, звычайна ўзброенае, адной дзяржавы ва ўнутраныя справы другой дзяржавы.
[Лац. interventio.]
інтэрвенцыяні́ст, ‑а,
Прыхільна інтэрвенцыі.
інтэрвенцыяні́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інтэрвенцыі, звязаны з ёй.
інтэрв’ю́,
Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка якога‑н. грамадскага, палітычнага ці іншага дзеяча з карэспандэнтам па пытаннях, якія маюць грамадскі інтарэс.
[Англ. interview — сустрэча, спатканне.]
інтэрв’юе́р, ‑а,
Журналіст, які бярэ ў каго‑н. інтэрв’ю.
інтэрв’юі́равацца, ‑руецца;
інтэрв’юі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе;
Узяць (браць) у каго‑н. інтэрв’ю.
інтэрды́кт, ‑у,
Забарона адпраўляць набажэнства, якая накладалася рымскім панам на гарады, вобласці, краіны і некаторых асоб у якасці пакарання за невыкананне рашэнняў царквы.
[Лац. interdictum — забарона.]
інтэр’е́р, ‑а,
1. Унутраная прастора будынка, памяшкання, архітэктурна і па-мастацку аформленая.
2. Карціна, малюнак, якія паказваюць унутраную прастору памяшкання.
[Фр. interieur — унутраны.]