скарэ́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць скарэлага; агрубеласць, цвёрдасць. Скарэласць вопраткі.
скарэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які скарэў, стаў сухім; зацвярдзелы. [Старшына] накінуў на распацелую спіну скарэлы ад гразі шынель. Быкаў. Шурпатая добрай матулі рука, лагодная, быццам у спёку рака, абмыла на ранах скарэлую кроў, укрыла старанна гаротных сыноў. Вялюгін.
скарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць цвёрдым, сухім. Кроў скарэла на плячы. Нам бы лямкі пасячы, атаман арцелі! Вялюгін.
скасабо́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скасабочыць.
2. у знач. прым. Скрыўлены, пахілены набок. На даху гонта сатлела, сям-там пазадзіралася. Ледзь трываюць скасабочаныя парканчыкі. Навуменка.
скасабо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм.
1. Скрывіцца, пахіліцца набок. На двары ўсё раскідана абы-як, вароты ў хлеў скасабочыліся, вісяць на адной пятлі. Мележ. Ах, што гэта была за хатка! Маленькая, нізенькая, вуглы пакалоліся, пагнілі і скасабочыліся. Сачанка.
2. Скрывіцца; прыняць косае становішча, зрабіцца касабокім. Адно плячо скасабочылася, нібы .. [Вітушка] штосьці падпіраў. Беразняк. Пан Булыга, нагойсаўшыся за быком, скасабочыўся на тахце, безуважліва азіраецца па хаце. Бажко.
скасабо́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.
Разм.
1. Пахіліць набок; скрывіць. / у безас. ужыв. Каб быў трываласці запас, Каб дом не скасабочыла, Бяруць заўсёды ватэрпас — Дарадчыка рабочага. Гаўрусёў.
2. Скрывіць; зрабіць касабокім. — Кузьміч! — Звярнуўся да яго рабочы, — Чаго ты зморшчыўся, раскіс?.. А мо радыкуліт цябе так скасабочыў? Валасевіч.
скасава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. скасаваць.
скасава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скасаваць.
скасава́цца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
1. Быць адмененым, ліквідавацца. Дрыжыць нездарма ён [бог]: заўзята Да бога бяда ўжо сунецца — Па скарачэнню штатаў Пасада яго скасуецца. Макаль.
2. Абл. Збянтэжыцца, разгубіцца. Лабановіч стараўся не скасавацца перад Саханюком і паказаць сваю школу з найлепшага боку. Колас.
скасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.
1. Адмяніць, ліквідаваць, прызнаць што‑н. нядзейсным, незаконным. Скасаваць дагавор. Скасаваць шлюб. Скасаваць штатную адзінку. □ [Ленін:] — Мы абяцалі народу мір, абяцалі скасаваць памешчыцкую ўласнасць на зямлю. Гурскі. Задоўга перад вайной раён скасавалі, і мястэчка паступова апусцела. Чыгрынаў. // Выкрасліць, закрэсліць. Скасаваць вершаваны радок.
2. Апратэставаць рашэнне суда ў касацыйным парадку; спыніць судовую справу. Усё падаваў прашэнні [Мудрэйка], падаваў скаргі, пасля зноў прашэнні, каб скасавалі справу. Чорны.
3. Абл. Зрабіць непрыкметным, адсунуць на задні план. Аніс, відаць, каб скасаваць сваю недарэчную выхадку, узяў пад локці Макара і Ёсіпа, якія, крыху збянтэжыўшыся, супыніліся ў парозе, і павёў іх наперад. Дуброўскі.