Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антыфашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Праціўнік фашызму, удзельнік барацьбы з фашызмам.

антыфашы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да антыфашыст.

антыфашы́сцкі, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць фашызму. Антыфашысцкі рух.

анты́хрыст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Паводле вучэння хрысціянскай царквы галоўны праціўнік Хрыста. [Пятрусь:] — Залатыя рукі [у сына]! Ды што ж без галавы. Талстога знайшоў, антыхрыста. Адрокся ад царквы святое, ад бога, ад роду, ад бацькоў. Брыль.

2. Разм. Ужываецца як лаянкавае слова.

антыце́лы, ‑аў; адз. антыцела, ‑а, н.

Рэчывы, якія ўтвараюцца ў арганізме пры ўвядзенні ў яго чужародных бялкоў, бактэрый і іх ядаў.

антыцыкло́н, ‑у, м.

Зона з высокім атмасферным піскам, якая размяшчаецца паміж цыклонамі і характарызуецца ясным, сонечным надвор’ем.

анты́чнасць, ‑і, ж.

1. Свет старажытных грэкаў і рымлян, іх культура.

2. Уласцівасць антычнага (у 2 знач.).

анты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Старажытнагрэчаскі або старажытнарымскі (пра культуру, мастацтва, грамадскі лад і пад.). Антычнае рабства. Антычная дэмакратыя. Антычная культура. Антычная літаратура. Антычны свет. Антычнае мастацтва.

2. Які нагадвае прыгажосцю статуі старажытнай свету; класічна правільны (пра рысы твару, формы цела і пад.). Антычны профіль.

антэ́на, ‑ы, ж.

Праваднік або сістэма праваднікоў, якія служаць для выпраменьвання радыёхваль у час радыёперадачы або для іх улоўлівання ў час прыёму. Антэна перадатчыка. Прыемная антэна. Рамачная антэна.

[Ад лац. antenna — мачта.]

антэ́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да антэны.