Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змята́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змесці.

змяту́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад змятушыць.

змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.

Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.

змя́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад змяць.

2. у знач. прым. Нягладкі, няроўны, са складкамі, маршчынамі, умяцінамі; мяты. У ненадпісаным канверце ляжала трохрадковая запіска Гэлі і змяты, пажаўцелы ліст. Гартны.

3. у знач. прым. Прыбіты, прытаптаны (пра расліны). Адчуваеш, як пад плашч-палаткай Змяты падымаецца мурог... Аўрамчык.

4. перан.; у знач. прым. Разм. Са слядамі стомленасць змораны, нясвежы (пра твар). Непамыты пасля сну і змяты твар .. [Ракуцькі] быў шэры, і смутак ляжаў на ім. Чорны.

змя́цца, самнецца; зак.

1. Стаць мятым, пакрыцца складкамі, маршчынамі. На вусатым хутаранцы даўнейшы пыльнік пацёрся, змяўся, пазелянеў. Чорны.

2. Прыгнуцца, прыбіцца да зямлі (пра расліны). Трава змялася.

змяць, самну, самнеш, самне; самнём, самняце; зак., каго-што.

1. Зак. да мяць.

2. Моцным націскам расстроіць рады, парушыць баявыя парадкі ворага. У рукапашнай схватцы партызаны змялі карнікаў, толькі адзінкі з іх уцалелі. Гурскі. // Адолець у бойцы, барацьбе; пабіць, зламаць. [Рэндалу] хацелася зараз жа змяць і растаптаць гэту нахабную, пачварную істоту, якая прадала за долары сваю маладосць. Гамолка.

змяша́льнік, ‑а, м.

Машына, апарат для змешвання розных рэчываў, прыгатавання сумесей.

змяша́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для змешвання, утварэння сумесі. Змяшальны барабан. Змяшальная камера.

змяша́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца ў адно пры перамешванні (пра што‑н. разнароднае); утварыць сумесь ці раствор. Гліна змяшалася з пяском. // Зліцца ў адно цэлае, перастаць адрознівацца. Галасы змяшаліся, загудзелі гудам. Якімовіч. Рогат і воплескі змяшаліся разам, Макар ажно ўтуліў галаву ў мяккі каўнер кажуха. Дуброўскі.

2. Размясціцца ў беспарадку, уперамешку адзін з адным; перамяшацца. [Адась:] У Беластоку і Брэсце ў дэманстрацыях удзельнічалі і сяляне. Тут змяшаліся і палякі, і беларусы, і яўрэі... Козел. // Схавацца, знікнуць (у натоўпе, сярод людзей). [Люба] выбілася на мост, прайшла яго і змяшалася з натоўпам людзей. Чорны.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць звычайны парадак, стройнасць, яснасць; пераблытацца, зблытацца. Косця сцішыўся, на яго нахлынулі раптоўныя думкі, збіліся, змяшаліся. Адамчык. І крыўда і злосць змяшаліся ў адно. Баранавых. // Страціць баявы парадак, строй (пра войска). Змяшаліся шэрагі чырвонаармейцаў і партызан. Нікановіч.

змяша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Мяшаючы, перамешваючы, злучыць у адно што‑н. разнароднае; саставіць сумесь ці раствор. Віктар падбег да балота, зачарпнуў у жменю вады, змяшаў з пяском і прынёс Мірону. Маўр. Масла з вадой не змяшаеш. З нар.

2. Парушыць парадак размяшчэння чаго‑н.; пераблытаць, перамяшаць. — Будзем гуляць ці не? — Відаць, не, — змяшаў фігуркі служачы. Караткевіч. // Парушыць баявы парадак, строй (войска). Змяшаць шарэнгі.

•••

Змяшаць з граззю (з зямлёй) каго — груба аблаяць, зняважыць, зняславіць.