змяі́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да змяі, належыць ёй. Змяіны яд. Змяінае шыпенне.
2. перан. Каварны, злосны. Паглядзела пані ў прыгожы твар Марынкі змяінымі вачамі. Ваданосаў. Змяіная ўсмешка не сыходзіла з .. пафарбаваных губ [Любы]. Бядуля.
змяі́сты, ‑ая, ‑ае.
Які нагадвае паўзучую змяю; звілісты. [Хлопцы] прывыклі да гэтага звычайнага калгаснага пейзажу з жывой жалезнай машынай на зубчатых колах або на змяістых гусеніцах. Якімовіч. [Даследчая] партыя ідзе далей, а на яе месца прыходзіць земснарад, блакіруе перакат змяістым хобатам пантонных груб. Ракітны.
змяі́цца, змяіцца; незак.
Выгінацца, звівацца; цягнуцца звілістай лініяй. Бліскучая, слізкая рыбіна пакінула пругка і ліхаманкава змяіцца ў руках, абмякла і лягла на чорнае смаляное днішча. Брыль.
змя́клы, ‑ая, ‑ае.
Які змян, страціў першапачатковую цвёрдасць, пругкасць. Змяклая гліна.
змя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім; размякнуць. Папера змякла. Хлеб змяк.
2. Разм. Зрабіцца вялым; расслабіцца, абмякнуць. Змякла, стамілася цела. Шынклер. Бацька азірнуўся і адразу змяк. — А, Косця? Ты калі прыехаў? — Нядаўна з поезда! Быў ужо і дома. Карпюк.
3. Абл. Змокнуць. Ішоў [дзядуля] ад станцыі да Брудзянішак пехатою і трапіў пад заліўны дождж, змяк наскрозь і празяб. Гарэцкі.
змякча́льнік, ‑а, м.
Спец. Хімічнае рэчыва, якое дадаецца ў лакі і фарбы для павелічэння іх мяккасці, эластычнасці.
змякча́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для змякчэння, які служыць для змякчэння. Змякчальная мазь.
2. у знач. наз. змякча́льнае, ‑ага, н. Лякарства, якое засцерагае слізістыя абалонкі і паверхні ран ад высыхання, ахаладжэння, трэння.
змя́кчаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад змякчыць.
2. у знач. прым. Які страціў суровасць, строгасць, стаў мяккім, лагодным, падатлівым. Змякчаны погляд.
3. у знач. прым. Які вымаўляецца з дадатковым пад’ёмам спінкі языка; палатальны (пра гукі мовы). Змякчаныя зычныя.
змякча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да змякчыцца.
2. Зал. да змякчаць.
змякча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змякчыць.