змаргну́ць і зміргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
Маргнуць, міргнуць. Марыля сочыць за адным чалавекам, сочыць напружана, баючыся змаргнуць вокам. Кулакоўскі. Раман аціх, уставіўшыся вачыма ў акно. Зноў яны зрабіліся ў яго белыя і шкляныя. Глядзіць — не зміргне. Пташнікаў.
змігну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і мігнуць. І вокам не змігне.
змізарне́ласць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан змізарнелага.
змізарне́лы, ‑ая, ‑ае.
Схудзелы, здрабнелы (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Падымаецца з месца пажылая настаўніца з Прудка — змізарнелы, жоўты твар, на плячах сялянская хустка-канаплянка. Навуменка. // Зачахлы, пабляклы (пра расліннасць). Маладыя парасткі зусім заглушылі стары змізарнелы маліннік. «Маладосць».
змізарне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Схудзець, здрабнець, асунуцца (пра твар, чалавека з пахудзелым тварам). Бацька вельмі схуднеў, неяк змізарнеў і з твару і з постаці, прыгорбіўся, як бы ім завалодала старасць, якая вось-вось зусім сагне, скруціць чалавека. Сабаленка. // Зачахнуць, паблякнуць. Змізарнела маладое лісце на дрэвах, сцяліся на вішнях кветкі. Пташнікаў.
2. перан. Страціць былую веліч, значэнне і пад. Дваранскі род змізарнеў.
змікі́ціць, ‑кічу, ‑кіціш, ‑кіціць; зак.
Разм. Зразумець што‑н., здагадацца аб чым‑н. — [Збінацкі], значыцца, змікіціў, што са мною дрэнныя жарты, і давай прасіцца. Сіняўскі.
змі́лавацца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.
Праявіць міласць, спагаду; злітавацца. [Зоська:] Нашто рукі звязалі? Мамачка, браточкі, змілуйцеся, развяжыце! Купала. Больш, тыдня Алесь працаваў на трактары: такое пакаранне прыдумаў яму старшыня. І ўсё ж, нарэшце, змілаваўся, зноў даў яму трохтонку. Ваданосаў.
зміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змяць.
зміра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да змірыцца.
зміра́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да змірыць.
зміра́ць 2, ‑ае.
Незак. да змерці.