Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зме́рзлы і змёрзлы, ‑ая, ‑ае.

1. Які змёрз ад холаду; азяблы, акалелы. [Тэкля] пераначавала галодная і змерзлая. Бядуля.

2. Сапсаваны, пашкоджаны марозам. Змёрзлыя расліны. Змерзлая бульба.

3. Зацвярдзелы ад марозу, холаду; наскрозь прамёрзлы. Змерзлая зямля.

зме́рзнуцца і змёрзнуцца, ‑нецца; пр. змерзнуўся і змёрзнуўся, змерзнулася і змёрзнулася; зак.

Тое, што і змерзціся, змёрзціся.

зме́рзнуць і змёрзнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. змёрз, змерзла і змёрзла; зак.

1. Моцна азябнуць, акалець. Рукі змёрзлі. □ Задрамалі [Мірон і Віктар], але хутка так змерзлі, што пачалі зубамі ляскаць. Маўр. // Загінуць ад моцнага холаду, марозу; замерзнуць. І грознымі хвалямі кажа Бяроза: «Чужынцам я заўжды прыносіла жах, Нямала глынула я трупаў варожых, Нямала іх змерзла на беразе ў лозах, А колькі касцей на старых курганах». Броўка.

2. Сапсавацца, пашкодзіцца ад марозу, холаду. Бульба ў капцы змерзла.

зме́рзціся і змёрзціся, ‑знецца; пр. змёрзся, змерзлася і змёрзлася; зак.

1. Прымерзнуць адзін да аднаго, змацавацца лёдам. Рыба змёрзлася ў халадзільніку.

2. Зацвярдзець ад марозу, наскрозь прамерзнуць. Боты змёрзліся на марозе і, як абцугамі, сціснулі ногі нямым холадам. М. Ткачоў. [Ладынін] быў у ватоўцы, у ватніх штанах і ў валёнках, якія змёрзліся і стукалі аб падлогу. Шамякін.

змёрзлы,

гл. змерзлы.

змёрзнуцца,

гл. змёрзнуцца.

змёрзнуць,

гл. змёрзнуць.

змёрзціся,

гл. змерзціся.