усенаро́днасць, ‑і, ж.
Уласцівасць усенароднага. Усенароднасць партызанскага руху.
усенаро́дны, ‑ая, ‑ае.
Які належыць усяму народу, ахоплівае ўвесь народ. Усенароднае свята. Усенароднае сацыялістычнае спаборніцтва. // Такі, у якім удзельнічае ўвесь народ. Ахова прыроды — справа ўсенародная. «Звязда».
усепадда́нейшы, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які падаецца з вернападданніцкімі пачуццямі (эпітэт, які ўжываўся ў афіцыйных дакладах, просьбах і пад. пры звароце да цара). Усепадданейшае данясенне.
усерасі́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўсёй Расіі, да ўсёй РСФСР; агульны для ўсёй Расіі, РСФСР. Усерасійскі з’езд Саветаў.
усесаю́зны, ‑ая, ‑ае.
Агульны для ўсяго Савецкага Саюза, які мае значэнне для ўсіх народаў СССР. Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі. Данбас — усесаюзная качагарка. Усесаюзны рэкорд.
усеславя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які ахоплівае ўсе славянскія народы, мае значэнне для ўсяго славянства.
усе́сціся, усядуся, усядзешся, усядзецца; пр. усеўся, уселася; заг. усядзься; зак.
1. Сесці, размясціцца дзе‑н. (звычайна зручна, надоўга). Галкі ўзняліся над дахам, зрабілі круг і, нахохленыя, уселіся на антэне. Карпаў. Пад дубам уселася цесна Брыгада, як штаб палявы. Калачынскі. Уладзік доўга масціўся на лавачцы, нарэшце ўсеўся, выставіўшы наперад крывую нагу. Кудравец. Антон Пятровіч выпіў квас, асцярожна паставіў на талерку пустую шклянку і зручней усеўся ў крэсле. Шашкоў. // Заняць месца для паездкі. Не кінуўся [Сагура] у кузаў, не — таптаўся ўсё ўбаку, чакаў хвіліны, пакуль не ўсядуцца ўсе. Ракітны. Турсевіч усеўся ў каламажцы, зняў шапку, памахаў прыяцелю. Фурманка рушыла з месца. Колас.
2. Прыняцца за якую‑н. справу ў сядзячым становішчы. Усесціся за чытанне газет. □ Хлопцы ўселіся вячэраць пры вогнішчы. Машара.
усеўкраі́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ўсёй Украіны, агульны для ўсёй УССР. Усеўкраінская нарада перадавікоў вытворчасці.
усеўла́ддзе, ‑я, н.
Неабмежаваная ўлада. Барацьба за трывалы, справядлівы мір на зямлі супраць прыгнечання і эксплуатацыі, супраць усеўладдзя манаполій, сацыяльнай несправядлівасць. — гэта справа ўсяго перадавога чалавецтва. «Звязда».
усеўла́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае неабмежаваную ўладу. — Варка! Бацька я ці не?! — і ў вачах яго застыў нявыказаны крык усеўладнага чалавека. Дуброўскі. / у вобразным ужыв. Да гэтага ўсеўладнага паху і цішыні далучаўся ля возера пах ранняй атавы. Ліс. Паўторыць тысячы разоў Імя адной адзінай, Яна, усеўладная любоў, Душ юных гаспадыня. Звонак.