стэнаграфі́ст, ‑а,
Спецыяліст па стэнаграфічнаму запісу.
стэнаграфі́ст, ‑а,
Спецыяліст па стэнаграфічнаму запісу.
стэнаграфі́стка, ‑і,
стэнаграфі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да стэнаграфіі.
2. Запісаны спосабам стэнаграфіі.
3.
стэнагра́фія, ‑і,
Спосаб хуткага запісу вуснай мовы пры дапамозе асобых знакаў і скарачэнняў.
[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і graphō — пішу.]
стэнакарды́я, ‑і,
Прыступ рэзкага болю ў вобласці сэрца з прычыны спазмы сасудаў сэрца; грудная жаба.
[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і kardia — сэрца.]
стэнатыпі́ст, ‑а,
Спецыяліст па запісу вуснай мовы стэнатыпічным метадам.
стэнатыпі́стка, ‑і,
стэнатыпі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да стэнатыпіі; які з’яўляецца стэнатыпіяй.
стэнаты́пія, ‑і,
Пісьмо на спецыяльнай стэнаграфічнай пішучай машынцы, якая друкуе склады і цэлыя словы.
[Ад грэч. stenos — вузкі, цесны і typos — адбітак.]
стэнд, ‑а,
1. Шчыт для экспанатаў, картаграм і пад.
2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын.
3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях — талерачках.
[Англ. stand.]