стэнд, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Шчыт для экспанатаў, картаграм і пад. Стэнды выстаўкі. □ [Віталія:] — Будзе дваццацігоддзе Перамогі — стэнд герояў зробім, цябе, мама, — на першае месца. Шамякін. Глядзяць са стэндаў паважаныя людзі — былыя выхаванцы універсітэта. Шахавец.
2. Спецыяльная ўстаноўка для зборкі і выпрабавання машын. Выпрабавальны стэнд. □ Уладзімір Русак рэгулюе дызельны паліўны насос на стэндзе паліўнай апаратуры. «Маладосць».
3. Спецыяльна абсталяванае месца для спартыўнай і вучэбнай стральбы шротам па мішэнях — талерачках. Спаборніцтвы на стэндзе.
[Англ. stand.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)