Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ство́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ствала (у 3 знач.). Ствольны наканечнік. Ствольныя нарэзы. Ствольная каробка.

ство́льшчык, ‑а, м.

Пажарнік, які працуе пры брандспойце.

створ, ‑у, м.

1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад. Створ футбольных варот.

2. Тое, што і створка.

3. Спец. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў.

4. Спец. Навігацыйны арыенцір, апазнавальны знак для абазначэння суднаходнага шляху.

5. Спец. Участак ракі, на якім размяшчаюцца збудаванні гідравузла, што забяспечваюць пад’ём і спуск вады.

ство́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад стварыць.

ство́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Кожная з дзвюх рухомых палавінак дзвярэй, аканіц, варот і пад. Расчыняюцца створкі дзвярэй, з рашучым выглядам заходзіць жонка, на руках у яе ватняе паліто, зімовая шапка. Навуменка. Спадае зашчапка з крука, Мільгае зграбная рука, І пад яе прыгожым рухам Узбоч плывуць дзве створкі духам. Колас. Ганна адчыніла другую створку акна і перагнулася паглядзець на двор. Гартны. / Пра часткі люстэрка, шырмы і пад. // Кожная з дзвюх палавінак ракавіны некаторых беспазваночных. Калі па неасцярожнасці [людзі] траплялі нагамі ў расчыненыя створкі,.. патрывожаны малюск хутка закрываўся. Матрунёнак. // Кожная з палавінак каробачкі некаторых раслін, якая растульваецца пасля паспявання.

ство́ркавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае створкі, складаецца са створак. Створкавыя дзверы. Створкавы клапан.

ство́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да створу (у 3, 4 знач.). Створная лінія. Створныя вехі.