створ, ‑у, м.

1. Частка прасторы, абмежаваная стойкамі, перакладзінамі і пад. Створ футбольных варот.

2. Тое, што і створка.

3. Спец. Размяшчэнне двух прадметаў на адной лініі з вокам назіральніка, а таксама напрамак, вызначаны сумяшчэннем такіх прадметаў.

4. Спец. Навігацыйны арыенцір, апазнавальны знак для абазначэння суднаходнага шляху.

5. Спец. Участак ракі, на якім размяшчаюцца збудаванні гідравузла, што забяспечваюць пад’ём і спуск вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)