Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сквіта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад сквітаць.

сквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым.

Разм. Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. // перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў. Колас. // перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі. Лупсякоў.

сквіта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм.

1. Аддаць пазычанае, разлічыцца з кім‑н. Сквітаць даўгі.

2. У спартыўных гульнях — дасягнуць роўнага ліку; адыграцца. Сквітаць гол.

скві́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сквітацца.

2. Зал. да сквітваць.

скві́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да сквітаць.

сквярці́ся, ‑руся, ‑рэшся, ‑рэцца; незак.

Разм.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Верашчаць, трашчаць, сквірчэць. Ён [агонь] адразу хапаецца за бяросту, падкладзеную пад сухія дровы — аблетак, яна скручваецца і сквярэцца, нібы на патэльні смажыцца сала. Сабаленка.

2. Нудна плакаць; вішчаць, пішчаць. Дзіця сквярэцца ў калысцы.