нядобразычлі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць нядобразычлівага; непрыязнасць. Сітнік спачатку разгубіўся, ён не чакаў, што яго шчырыя парады Шамота, чалавек, якога ён паважае, палічыць за нядобразычлівасць. Дуброўскі.
нядобразычлі́вец, ‑ліўца, м.
Чалавек, які нядобразычліва настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н.
нядобразычлі́віца, ‑ы, ж.
Жан. да нядобразычлівец.
нядобразычлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Які не зычыць дабра каму‑н., непрыязна настроены ў адносінах да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівыя людзі. // Які выражае непрыязнасць да каго‑, чаго‑н. Нядобразычлівы позірк. □ Пытанні [Акінчыца], як здалося Максіму, былі нядобразычлівыя, а часам нават правакацыйныя, быццам.. юрыст наўмысна стараўся збіць яго з панталыку, пазбавіць логікі. Машара.
нядобранадзе́йнасць, ‑і, ж.
Уст. Уласцівасць нядобранадзейнага.
нядобранадзе́йны, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які не заслугоўвае даверу ў палітычных адносінах. // У дарэвалюцыйнай Расіі — такі, што выклікаў ва ўрадавых колах падазрэнні ў спачуванні рэвалюцыйным ідэям, прыналежнасці да рэвалюцыйнай арганізацыі.
нядобрасумле́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць нядобрасумленнага; несумленнасць.
нядобрасумле́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Несумленны. Нядобрасумленны чалавек. Нядобрасумленныя заробкі.
2. Які працуе абыякава, без стараннасці. Нядобрасумленны работнік. // Выкананы дрэнна, без стараннасці. Нядобрасумленная работа.
нядобраўпара́дкаванасць, ‑і, ж.
Стан нядобраўпарадкаванага; адсутнасць добраўпарадкаванасці. Нядобраўпарадкаванасць вуліцы.
нядобраўпара́дкаваны, ‑ая, ‑яе.
Пазбаўлены добраўпарадкаванасці. Нядобраўпарадкаваная кватэра.