мілітарызава́ны, ‑ая, ‑ае.
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuмілітарызава́цца, ‑зуецца;
мілітарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Правесці (праводзіць) мілітарызацыю.
мілітарыза́цыя, ‑і,
Падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця ў капіталістычных краінах мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных; павелічэнне колькасці арміі, узбраення.
[Фр. militarisation.]
мілітары́зм, ‑у,
1. Рэакцыйная палітыка эксплуататарскіх класаў, якая падпарадкоўвае ваенным мэтам эканоміку і грамадскае жыццё для падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных.
2. Палітычнае панаванне ваеншчыны ў капіталістычных краінах.
[Ад лац. militaris — ваенны.]
мілітары́ст, ‑а,
Той, хто праводзіць палітыку мілітарызму; прыхільнік мілітарызму.
мілітарысты́чны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і мілітарысцкі.
мілітары́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да мілітарызму, мілітарыста.
міліцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да міліцыі (у 2 знач.).
мілі́цыя, ‑і,
1. Адміністрацыйны орган у СССР для аховы грамадскага парадку і бяспекі.
2. Назва народнага апалчэння ў некаторых краінах.
[Ад лац. militia — войска.]