Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікраля́мпа, ‑ы, ж.

Спец. Лямпа вельмі малых памераў.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і лямпа.]

мікраметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрометра і да мікраметрыі. Мікраметрычныя вымярэнні.

мікраме́трыя, ‑і, ж.

Раздзел фізікі, які займаецца дакладным вымярэннем лінейных велічынь.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і metréō — мераю.]

мікрапалеантало́гія, ‑і, ж.

Раздзел палеанталогіі, які вывучае мікраскапічныя выкапнёвыя рэшткі.

мікрапо́рысты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае мікраскапічныя поры; губчаты, губкаваты (пра рызіну).

2. Зроблены з такой рызіны. Мікрапорыстая падэшва.

мікрапро́вад, ‑у, М ‑дзе, м.

Провад з вельмі малым папярочным сячэннем.

мікрараён, ‑а, м.

Частка раёна, якая выдзяляецца пры раяніраванні для якой‑н. мэты. Адрас, які па тэлефоне даў Рыгору Тарасевіч, прывёў яго ў адзін з мікрараёнаў горада. Арабей. На абодва бакі ад цэнтральнай магістралі раскінуліся так званыя мікрараёны, забудаваныя чатырох- і пяціпавярховымі дамамі. Грахоўскі.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і раён.]

мікрараяні́раванне, ‑я, н.

Дзяленне на мікрараёны. Мікрараяніраванне сейсмічных зон.

мікрарухаві́к, ‑а, м.

Машына малых памераў і магутнасці, якая пераўтварае якую‑н. энергію ў механічную. Рэактыўны мікрарухавік.

мікрарэлье́ф, ‑а, м.

Рэльеф мясцовасці з ваганнямі вышынь у некалькі метраў; проціл. макрарэльеф. Поле з рэзка выражаным мікрарэльефам.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і рэльеф.]