зняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняволіць.
2. у знач. наз. зняво́лены, ‑ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных. Лынькоў.
зняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.
Пазбавіць волі, узяць пад арышт, нагляд і пад. Зняволіць злачынцаў.
зняво́льванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявольваць — зняволіць.
зняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зняволіць.
зняду́жаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Страціць сілы, знясіліцца, аслабець. Хворая ссохла, збялела, знядужала..: адны косці, абцягнутыя тоненькаю скураю. Гарэцкі.
зняду́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм. Тое, што і знядужаць. Відаць, знядужыўся ад паездак па атрадах. М. Ткачоў.
зняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць (ад здзіўлення, страху, нечаканай радасці і пад.); анямелы. [Тамара] стаяла сярод пакоя белая, як сцяна, знямелая. Арабей.
2. Які страціў адчувальнасць, гібкасць; здранцвелы. [Вісарыён] не мог павярнуць галавы, так балела знямелая шыя. Самуйлёнак.
3. перан. Застылы, пануры, маўклівы. Сярод цішы начной знямелай Калыска скрыпнула — раз, два. Колас. Трынаццаты дзень у дарозе. Трынаццаты дзень сярод знямелых гор. «Беларусь».
зняме́нне, ‑я, н.
Стан знямелага. Юзік не паварухчуўся. Нахіліўшыся з ліхтаром, Толік убачыў, што хлопец як бы застыў у зняменні. Вітка. Толькі неўгамонныя птушкі парушалі зняменне і цішыню гэтага апошняга прыпынку вечна клапатлівых і неспакойных людзей. Колас.