змы́цца, змыюся, змыешся, змыецца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ад мыцця сысці, знікнуць (звычайна пра тое, што забруджвае, робіць нячыстым). Смала змылася. Фарбы змыліся. Плямы змыліся.
2. перан. Разм. Знікнуць, пайсці адкуль‑н. (хутка, непрыкметна). — Немцы ў Зарэччы ёсць? — ціха спытаў Валодзя ў старога. — Днём былі. .. Нанач змыліся. Новікаў.
змыць, змыю, змыеш, змые; зак., каго-што.
1. Мыццём ліквідаваць, зняць (звычайна пра тое, што забруджвае, робіць нячыстым). Змыць смалу з рук. □ Марыйка разарвала кашулю на параненым, змыла кроў, якая запяклася кругом раны. Гурскі. Пасля дзённых спраў, турбот Добра змыць на тварах пот! Дзеружынскі. // Мыццём ачысціць што‑н. Змыць лаўку. // перан. Пазбавіцца, ачысціцца (ад таго, што ганьбіць, няславіць). — Прашу я вас: на полі бою Сваю віну дазвольце змыць крывёю. Бачыла.
2. Знесці (вадой, цячэннем). Здаецца, .. усё мора, узнятае невядомай сілай да неба, абваліцца на зямлю .. і змые адным махам і гэтыя маленькія домікі, і сіратліва-ўбогія дрэўцы, і пачарнелыя ад дажджу слупы. Шамякін. Паміж голых яблынь яшчэ прыкметны грады — восеньскія дажджы не паспелі змыць, зраўняць межы. Чыгрынаў. / у безас. ужыв. Выцягнулі з вады лодку, убілі ў гліністы грунт калок, прывязалі яе, каб не змыла часам. Хадкевіч.
•••
Як вадой змыла — пра раптоўнае, бясследнае знікненне каго‑, чаго‑н. Жука і Барадатага як вадой змыла — уцяклі ў кусты ад пчол. Лынькоў.
змы́чка, ‑і, ДМ ‑чцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. змыкаць — самкнуць (у 1 знач.); дзеянне і стан паводле дзеясл. змыкацца — самкнуцца (у 1 знач.).
2. Месца, дзе што‑н. змыкаецца, самкнута. На змычцы скляпенняў.
3. перан. Сумеснасць чыіх‑н. дзеянняў, агульнасць інтарэсаў; кантакт, саюз. Змычка горада з вёскай.