Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зверагадо́ўля, ‑і, ж.

Прамысловае развядзенне каштоўных пушных звяроў; звераводства.

зверагадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да зверагадоўлі; звераводчы. Зверагадоўчая ферма.

звераджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да звярэдзіць.

зверало́ў, ‑лова, м.

Прамысловы паляўнічы. Сібірскія звераловы.

зверало́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да звералоўства. Звералоўны промысел.

2. Прызначаны для звералоўства. Звералоўныя снасці.

зверало́ўства, ‑а, н.

Прамысловае паляванне на звяроў.

звераня́ і зверанё, ‑няці; мн. ‑няты, ‑нят; н.

Дзіцяня звера.

зверападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які нагадвае звера, падобны да звера. Былі сярод .. [наглядчыкаў астрога] зверападобны садыст і какаініст старшы сержант Барэйша і Алесь Камар, хлопец з Палесся. Машара.

зверасаўга́с, ‑а, м.

Зверагадоўчы саўгас.

зверафе́рма, ‑ы, ж.

Зверагадоўчая ферма.