звадыя́ш, ‑а, м.
Разм. Зводнік, падбухторшчык. Наперадзе стаяла некалькі чалавек, якія борзда ўмелі звесці Сымона з Міколам. А другія толькі пазіралі. Калі звадыяшы бачылі, што бойка раскідаецца, тады ўмешваліся яны. Колас. — А болей за ўсё гэтага чорта, Кузьму, трэба пакараць. Ён звадыяш. Броўка.
звадыя́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Разм. Жан. да звадыяш.
зважа́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., на каго-што і з дадан. дап. (звычайна з адмоўем).
Звяртаць увагу на каго‑, што‑н., надаваць значэнне каму‑, чаму‑н. Бяжыць Яська, не зважае, як сыплюцца кулі наўкол. Лынькоў. Даходзілі да Кастуся чуткі пра тое, што вучыцца там [у семінарыі] нялёгка, выкладчыкі муштруюць вучняў, але ён на гэта зважаў мала. С. Александровіч.
зважа́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да зважыць 2.
зва́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які ўмее ўступіць, зважыць другому. [Глечык] быў нясмелы і маўклівы, зважлівы да старэйшых і байчэйшых за яго. Быкаў.
зва́жыцца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.
Разм. Вызначыць сваю вагу, стаўшы на вагі.
зва́жыць 1, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Вызначыць вагу каго‑, чаго‑н. з дапамогай вагаў; узважыць. Зважыць муку. // Адважыць пэўную колькасць чаго‑н. Зважыць паўкілаграма цукру.
зва́жыць 2, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Разм. Зрабіць уступку каму‑н.; уважыць. Умей зважыць старэйшаму.
звазі́ць, зважу, звозіш, звозіць; зак., каго-што.
1. Адвезці куды‑н. і прывезці назад; дапамагчы каму‑н. з’ездзіць куды‑н. — Тодарка, саколік, можа б ты мне каня даў. Дзіця зусім нядужае, трэба да доктара звазіць. Крапіва.
2. Абл. Звезці ў адно месца. Верабей не захацеў сказаць, што Даніла ўсю пшаніцу звазіў у гумны за адну ноч. Пестрак.
звалака́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. звалакаць — звалачы.
звалака́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да звалачыся.
2. Зал. да звалакаць.
звалака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да звалачы.