Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дынасты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дынастыі. Дынастычныя інтарэсы. Дынастычная вайна.

дына́стыя, ‑і, ж.

Некалькі манархаў з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін другога на троне. Дынастыя Раманавых. Дынастыя Бурбонаў.

[Грэч. dynasteia.]

ды́нга,

Дзікі сабака, які водзіцца ў Аўстраліі.

[Англ. dingo.]

ды́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дыні. Дынны сок.

ды́ня, ‑і, ж.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства гарбузовых з паўзучым сцяблом.

2. Круглы або авальны плод гэтай расліны з сакавітай, салодкай, пахучай мякаццю.