апы́рскаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Абліць, накрыць пырскамі, дробнымі кроплямі. Апырскаць расліны хімічным саставам. Апырскаць граззю.
апы́рсквальнік, ‑а, м.
Апарат для апырсквання раслін. Ручны апырсквальнік.
апы́рскванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апырскваць — апырскаць.
апы́рсквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да апырскацца.
апы́рскваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апырскаць.
апыта́льнік, ‑а, м.
Пералік пытанняў па якой‑н. тэме, па якім‑н. прадмеце; анкета. Скласці апытальнік.
апыта́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае шэраг пытанняў, на якія патрэбна адказаць. Апытальны ліст. Апытальныя даныя.
апыта́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апытаць.
апыта́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апытаць.
апыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Звярнуцца да многіх з адным і тым жа пытаннем. Апытаць суседзяў. // Выклікаць па чарзе (вучняў) для праверкі ведаў. Апытаць вучняў. // Зрабіць допыт каму‑н. Апытаць падсуднага. □ [Веразоўскі:] — Злодзей ты, Макар, і шэльма, якіх мала... Па закону я павінен апытаць цябе, скласці пратакол і пасадзіць за крадзеж. Чарнышэвіч.
2. Разм. Знайсці што‑н., распытваючы. Апытаць кватэру.