Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

антынаро́дны, ‑ая, ‑ае.

Варожы інтарэсам народу. Антынародная палітыка царызму. Антынародная вайна.

антыно́мія, ‑і, ж.

Спец. Супярэчнасць паміж двума палажэннямі, якія ўзаемна выключаюць адно аднаго і ў той жа час прызнаюцца аднолькава правільнымі.

[Грэч. antinomia.]

антыпарты́йны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць ідэйных і арганізацыйных прынцыпаў партыі, супярэчны з імі.

антыпаса́ты, ‑аў; адз. антыпасат, ‑а, М ‑саце, м.

Пастаянныя паветраныя плыні ў высокіх слаях атмасферы ў трапічных шыротах.

антыпаты́чны, ‑ая, ‑ае.

Непрыемны, агідны; проціл. сімпатычны.

антыпа́тыя, ‑і, ж.

Пачуццё непрыязнасць агіды; проціл. сімпатыя. Занадта вялікая справа вырашалася, каб звяртаць увагу на свае асабістыя сімпатыі і антыпатыі. Шамякін.

антыпіры́н, ‑у, м.

Лекавы сродак, які заспакойвае боль і зніжае тэмпературу.

антыпо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. толькі мн. (антыпо́ды, ‑аў). Насельнікі двух дыяметральна процілеглых пунктаў паверхні зямнога шара.

2. перан. Людзі, групы людзей і пад., якім уласцівы процілеглыя погляды, якасці, густы. Ваця.. па сутнасці такі ж індывідуаліст-мешчанін, як і яго антыподы ў творы. Адамовіч.

антырэлігі́йны, ‑ая, ‑ае.

Накіраваны супраць рэлігіі; атэістычны. Што на «Біблію» К. Крапівы зрабіў уплыў беларускі антырэлігійны фальклор — агульнавядома. Шкраба.

антырэ́чыва, ‑а, н.

Форма матэрыі, процілеглая рэчыву, у якім элементарныя часцінкі маюць, у прыватнасці, процілеглы электрычны зарад (электрон — дадатны, пратон — адмоўны і пад.).