тухля́ціна, ‑ы, ж.
Разм.
1. зб. Пратухлыя прадукты.
2. Пах ад пратухлых прадуктаў. Яшчэ цяжэйшы дух ад місак, тухляціны агідны дух. Вялюгін.
ту́хнуць 1, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тух, ‑ла; незак.
1. Пераставаць гарэць, свяціць; гаснуць. Зусім не чутно было выбухаў, толькі ў небе, далёка адсюль, загараліся і адразу тухлі арыенціровачныя ракеты. Лупсякоў. Пад самай столлю захісталася лямпа і пачала тухнуць. Каваль. Агонь ніколі ў нас не тухне, Па двух калах кіпіць кацёл. Астрэйка. Раджаўся дзень, за лесам тухлі зоры. Кляшторны. // Страчваць бляск, жывасць (пра вочы, погляд і пад.). Гора вырастае ў адзін міг: галава апускаецца ніжэй, вочы тухнуць. Бядуля.
2. перан. Слабець, памяншацца. І бязмерная радасць адразу тухне, нібы ў сэрцы агні чорным радном пакрыліся. Лынькоў. Гудкі запелі расставанне, А стрэчы як і не было. І тухне зноў на скрыжаванні Падзей зялёнае святло. Чэрня.
ту́хнуць 2, ‑не; пр. тух, ‑ла; незак.
Разм. Загніваць і непрыемна пахнуць; пратухаць.
ту́ці, нескл., н.
Спец. Выкананне музычнага твора ўсім саставам аркестра, хору.
[Ад іт. tutti (мн.) — усе.]
туш 1, ‑а, м.
Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго‑н. у час віншавання, узнагароджвання, а таксама невялікая музычная п’еса фанфарнага складу. А потым пад урачысты туш уручалі ветэранам і перадавікам вытворчасці грашовыя прэміі і ганаровыя граматы. Місько.
[Ням. Tusch.]
туш 2, ‑ы, ж.
Чорная ці каляровая фарба для чарчэння або малявання. Лязо непрыкметна, мікрон за мікронам, здымала з паперы напісаныя тушшу літары. Новікаў. На фоне неба вяршыні старых елак здаваліся намаляванымі чорнай тушшу. «Беларусь».
[Ням. Tusche.]
туш 3, ‑у, м.
Выпадковы дотык да шэра, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.
[Фр. touche — дотык, датыканне.]
ту́ша, ‑ы, ж.
1. Асвежаванае і выпатрашанае цела забітай жывёлы. У мясным радзе па круках віселі асвежаваныя тушы. Карпаў. // Цела якой‑н. вялікай мёртвай жывёлы. Але забіты .. [дзік] быў не тут — сюды падцягнулі; туша зрабіла шырокі след-сцежку, ссунуўшы лісце, патрушчыўшы жалуды, на карэннях садраўшы мох. Шамякін. І .. [Рыбак], прысеўшы, дужым рыўком зноў узваліў на сябе тушу авечкі. Быкаў.
2. Разм. Пра вялікага, поўнага чалавека; цела такога чалавека. Аж цесна стала, калі ўперлася ў памяшканне чорная туша ксяндза Гадлеўскага. Новікаў. // перан. Пра што‑н. вялікае, грузнае. Туша чорная парома Ціха дрэмле на Дняпры. Жычка.
тушава́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць для тушавання. Тушавальны карандаш.
тушава́льшчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца тушаваннем, тушоўкай.
тушава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. тушаваць 1.
тушава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад тушаваць 1.