няма́ла, прысл.
Даволі многа. Гарадоў Я пабачыў нямала. Астрэйка. — Так, — задумёна прамовіў Мікола, — працы наперадзе нямала. Краўчанка.
няма́шака, безас. у знач. вык.
Разм. Тое, што і няма. — Заходзь, заходзь, не ўзірайся. Я дома, — пазвала Зося. — А я думала, што цябе нямашака ў хаце, — сказала знадворку Волька. Гартны. [Сымон:] Ці тата яшчэ не вярнуўся? [Марыля і Данілка:] Не, нямашака яшчэ. Купала.
няме́цкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да немцаў; які належыць немцам, уласцівы ім. Нямецкая мова. □ За гумном .. на высокім узгорку тырчыць аброслы бур’янам нямецкі дот, яшчэ з першай сусветнай вайны. Брыль.
•••
Нямецкі вугал гл. вугал.
няме́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца нямым, траціць здольнасць гаварыць. // перан. Змаўкаць, застываць у маўчанні. Калі бярэцца на цвет чаромха,.. — падае голас салавей. Ён ажывае ўвечары, ён нямее днём. Пташнікаў. Пазіраючы на паравозы, слухаючы свісткі,.. [Чарняхоўскі] нямеў ад захаплення. Мележ.
2. перан. Траціць адчувальнасць (ад холаду, стомы і пад.). Нямеюць, заходзяцца на марозе ногі. Лынькоў. [Скрынкі] уразаюцца ў плечы, паднятыя ўверх рукі нямеюць. Новікаў. // Рабіцца нерухомым, сціхаць. Вецер нямее, хмар не відаць. Купала.
нямі́ла,
1. Прысл. да нямілы (у 3 знач.).
2. безас. у знач. вык. Не падабаецца, не да сэрца. Як я цяпер разумею, бацьку няміла было леснікоўства, цягнула праца на зямлі. Лужанін. Было маркотна і няміла У тым пустым, здзічэлым полі. Колас.
нямі́ласць, ‑і, ж.
Непрыязнасць, непрыхільныя адносіны да каго‑н. Амерыканскія капіталісты пра негра ўспамінаюць толькі ў тым выпадку, калі ў іх з’яўляецца патрэба ў рабочай сіле, якую можна выкарыстаць за бясцэнак.. Узнагародай жа за ўсё гэта з’яўляецца няміласць. Філімонаў.
нямі́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не прыносіць радасці; абрыдлы. Змарыліся хлопцы страшэнна, а голад пачаў дапякаць, што і вясна і ўвесь свет зрабіліся нямілымі. Маўр. Нямілая Цітку стала і работа ў лесе. Лобан.
2. у знач. наз. нямі́лы, ‑ага, м.; нямі́лая, ‑ай, ж. Чалавек, які не выклікае сімпатыі.
нямко́, ‑а, м.
Разм. Тое, што і нямы (у 1 знач.). Маці мяне папярэдзіла, што дзядзька Піліп будзе ў нас жыць і што ён — нямко. — Як нямко? — доўга не разумеў я. — Не чуе нічога і не гаворыць. Сачанка.
нямно́га, прысл.
Мала, не вельмі многа. Аднымі рукамі нямнога зробіш. Прыказка. / у знач. вык. [Алесь:] — Прыехалі!.. Прашу — дваццаць капеек за дарогу — гэта нямнога! Ваданосаў.
нямно́гае, ‑ага, н.
Нязначная частка чаго‑н. Камлюк вырваў з блакнота лісток і, напісаўшы на ім некалькі слоў, працягнуў яго Ірыне Мікалаеўне. — Зайдзіце на склад... Нямнога, але тое-сёе выберыце там з прэпаратаў. На першы выпадак... М. Ткачоў.