мільённы, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да мільён. Мільённая частка метро.
2. Які ацэньваецца ў мільён, складае, налічвае мільён (мільёны). Сельскагаспадарчы год прынёс калгасу мільённы даход. Шчарбатаў. Мінская магістраль!.. Па табе пойдуць на беларускую зямлю тысячы салдат, каб вярнуць зноў наш народ у мільённую дружную сям’ю. Мележ.
мільёншчык, ‑а, м.
Разм. Тое, што і мільянер. [Лайзан:] — А калі чый калгас яшчэ не мільёншчык, дык хай падумае пра мільён. Броўка.
мільяне́р, ‑а, м.
Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільён, мільёны (якіх‑н. грашовых адзінак). У гасцініцы «Анфа» спыняюцца замежныя мільянеры, амерыканскія кіназоркі і дыпламаты. В. Вольскі.
[Фр. millionnaire.]
мільяне́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да мільянер.
мілья́рд, ‑а, М ‑дзе, м.; ліч. і наз.
1. Ліч. кольк. Лік і лічба 1.000.000.000. Мільярд дзеліцца на тысячу. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000.000. Пяць мільярдаў рублёў.
2. звычайна мн. (мілья́рды, ‑аў). Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Мільярды.. агеньчыкаў адсвечваліся і ў сняжынках белага покрыва зямлі, занямеўшай у маркотным ззянні месяца. Колас.
[Фр. milliard.]
мілья́рдны, ‑ая, ‑ае.
1. Ліч. парадк. да мільярд. Мільярдная доля.
2. Які ацэньваецца ў мільярд, складае, налічвае мільярд (мільярды). Мільярдныя грашовыя ўкладанні.
мільярдэ́р, ‑а, м.
Уладальнік багацця, якое ацэньваецца ў мільярд, мільярды (якіх‑н. грашовых адзінак).
[Фр. milliardaire.]
мільярдэ́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Разм. Жан. да мільярдэр.
мілэ́дзі,
Тытул знатнай замужняй жанчыны або жонкі лорда ў Англіі, а таксама пачцівы зварот да яе.
[Англ. milady, ад my lady — мая лэдзі.]
мі́ля, ‑і, ж.
Дарожная мера даўжыні, неаднолькавая ў розных краінах. І вось самалёт у паветры. Міля за міляй застаецца ззаду канадская зямля. Філімонаў.
•••
Марская міля — умоўная мера даўжыні, роўная 1852 метрам.
[Англ. mile, ад лац. milia (мн. ад mille — тысяча).]