Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

скаралётка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Буйная хуткалётная муха, якая знішчае шкодных насякомых.

скарапі́сец, ‑сца, м.

Даўней — пісец, перапісчык, які піша скорапісам. // Той, хто піша хутка.

скарапі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які з’яўляецца скорапісам; напісаны скорапісам. Скарапіснае пісьмо.

скарапло́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць скараплоднага.

скарапло́дны, ‑ая, ‑ае.

Здольны даваць плады хутка пасля пасадкі. Скараплодная сліва.

скарасні́к, ‑а, м.

Разм.

1. Перадавы рабочы, які прымяняе скарасныя метады работы. А быць майстрам сва[ёй] справы, авалодаць тэхнікай, якая ў цябе пад рукамі, гэта і ёсць — быць скарасніком. Грамовіч.

2. Спецыяліст па скарасному руху. Машыніст-скараснік. Лыжнік-скараснік.

скарасні́ца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да скараснік.

скарасны́, ‑ая, ‑ое.

Які адбываецца з вялікай скорасцю. Скарасны бег на каньках. // Звязаны з хуткім тэмпам выканання чаго‑н. Скарасныя трэніроўкі. Скарасная апрацоўка дэталей.

скараспе́ласць, ‑і, ж.

1. Здольнасць жывёл і раслін да хуткага развіцця і росту. Скараспеласць бройлераў.

2. перан. Разм. Залішняя паспешнасць, неабдуманасць. Скараспеласць вывадаў.

скараспе́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Скараспелы плод, а таксама расліна, якая дае такія плады. Яблыня-скараспелка. □ Хоць лета выдалася сухаватае, але бульба расла добра, і ўжо нешта ў канцы ліпеня была гатова скараспелка. Дуброўскі.