Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міліме́тр, ‑а, м.

Адна тысячная частка метра.

[Ад лац. mille — тысяча і грэч. métron — мера.]

міліметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міліметра, мерай у адзін міліметр.

•••

Міліметровая папера гл. папера.

міліметро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы; Р мн. ‑ровак; ж.

Разм. Тое, што і міліметровая папера (гл. папера).

мілімікро́н, ‑а, м.

Адзінка вымярэння даўжыні, роўная адной тысячнай частцы мікрона.

[Ад лац. mille — тысяча і mikrós — маленькі.]

мілітарызава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад мілітарызаваць.

мілітарызава́цца, ‑зуецца; незак.

Зал. да мілітарызаваць.

мілітарызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Правесці (праводзіць) мілітарызацыю.

мілітарыза́цыя, ‑і, ж.

Падпарадкаванне эканомікі, палітыкі і грамадскага жыцця ў капіталістычных краінах мэтам падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных; павелічэнне колькасці арміі, узбраення.

[Фр. militarisation.]

мілітары́зм, ‑у, м.

1. Рэакцыйная палітыка эксплуататарскіх класаў, якая падпарадкоўвае ваенным мэтам эканоміку і грамадскае жыццё для падрыхтоўкі захопніцкіх войнаў і падаўлення супраціўлення працоўных.

2. Палітычнае панаванне ваеншчыны ў капіталістычных краінах.

[Ад лац. militaris — ваенны.]

мілітары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Той, хто праводзіць палітыку мілітарызму; прыхільнік мілітарызму.