Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зняве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявечваць.

зняве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да знявечыцца.

2. Зал. да знявечваць.

зняве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да знявечыць.

зняве́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Знявечыць сябе; пакалечыцца.

зняве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго-што.

Нанесці каму‑, чаму‑н. фізічныя пашкоджанні; пакалечыць. Твар цяжка было разгледзець, так яго знявечылі фашысты перад павешаннем. Новікаў. // Нанёсшы значныя пашкоджанні, давесці да непрыгоднасці, сапсаваць (пра рэчы, прадметы). Даніла даўно пайшоў пехатою да тых далёкіх непраходных хмызоў, якія сваёй дрыгвою зусім знявечылі канал. Пестрак. // перан. Зрабіць дрэнны ўплыў; сапсаваць. Знявечыць душу. Знявечыць жыццё.

зняво́ленне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. зняволіць.

2. Пазбаўленне волі; знаходжанне пад арыштам. Арыштаван быў і асуджан на доўгія гады турэмнага зняволення таксама і Вальтэр. Анісаў.

зняво́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняволіць.

2. у знач. наз. зняво́лены, ‑ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных. Лынькоў.

зняво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго-што.

Пазбавіць волі, узяць пад арышт, нагляд і пад. Зняволіць злачынцаў.

зняво́льванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявольваць — зняволіць.

зняво́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да зняволіць.