Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

змо́ўшчык, ‑а, м.

Удзельнік якой‑н. змовы. Міхалка становіцца змоўшчыкам і пасобнікам кулака, жадаючы мець ад гэтага як мага больш карысці. Барсток.

змо́ўшчыца, ‑ы, ж.

Жан. да змоўшчык.

змо́ўшчыцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да змоўшчыка; такі, як у змоўшчыка. Змоўшчыцкія планы. □ — Маўчы, маладзіца, з гэтай сваёй каравай! — змоўшчыцкім тонам загаварыў старшыня. Паслядовіч.

змо́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад змачыць.

змо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. змочваць — змачыць.

змо́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да змачыцца.

2. Зал. да змочваць.

змо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да змачыць.

змрачнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Крыху змрочны. Змрачнаваты пакой. Змрачнаваты настрой.

змрачне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. змрочны.

змрачне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца змрочным, цёмным. Наплывалі хмары, неба змрачнела. / у безас. ужыв. Неба ўсё больш зацягвалі сырыя снегавыя хмары, і ў лесе змрачнела, як усё роўна пад вечар. Лупсякоў.

2. Станавіцца панурым, хмурным; насуплівацца. Твар у Верамейчыка ўсё больш змрачнеў, лоб пачынаў моршчыцца. Дуброўскі.