апашле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. апашляць — апошліць і стан паводле знач. дзеясл. апашляцца — апошліцца.
апашля́цца, ‑яецца; незак.
1. Незак. да апошліцца.
2. Зал. да апашляць.
апашля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да апошліць.
апаэтызава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апаэтызаваць.
апаэтызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., каго-што.
Паказаць, падаць каго‑, што‑н. у паэтычным, ідэалізаваным выглядзе. [Максіму] хацелася неяк узняць, апаэтызаваць Машу. Шамякін. Трэба быць сапраўды паэтам, каб у эпічным творы так апаэтызаваць вобраз зямлі. «Полымя».
апаяса́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апаясаць.
апаяса́цца, апаяшуся, апаяшашся, апаяшацца; зак.
1. Надзець на сябе пояс; падперазацца.
2. перан. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абкружыцца чым‑н. Апаясаўся ён [Ленінград] марскою сінявой. Зарыцкі.
апаяса́ць, апаяшу, апаяшаш, апаяша; зак., каго-што.
1. Надзець на каго‑н. пояс, падперазаць каго‑, што‑н.
2. перан. Працягнуцца вакол чаго‑н., абкружыць, ахапіць сабой што‑н. Праз агнявую заслону, што апаясала аэрадром, здавалася, нельга было прабіцца ні жалезу, ні сталі. Шахавец. Праходзячы ў той дом [маўзалей] бясконцаю чаргою, яго [Ільіча] не стужкай мы жалобнай абвілі, Апаясалі мы яго жывой ракою, Жывы людскі вянок навек яму сплялі. Куляшоў. Сто вежаў Прагі залатой, Каменных дзіў яго [Яна Жыжкі] радзімы, Апаясаў фабрычны строй З узвіхранай чупрынай дыму. Лужанін.
апая́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апаясаць.