інспе́ктарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да інспектара, належыць яму. Інспектарскі стол. Інспектарскія абавязкі.
2. Які мае на мэце праверку, інспектаванне. Інспектарская рэвізія — гэта свайго роду страшны суд для вясковага настаўніка. Колас.
інспе́ктарства, ‑а, н.
Разм. Пасада, дзейнасць інспектара.
інспе́ктарстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.
Разм. Займаць інспектарскую пасаду; быць інспектарам.
інспекту́ра, ‑ы, ж.
1. Нагляд за выкананнем якіх‑н. правіл, пастаноў, законаў. Увесці спецыяльную інспектуру. Узмацніць інспектуру.
2. зб. Інспектары. Школьная інспектура.
інспекцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да інспекцыі, да інспектавання. Інспекцыйны орган. Інспекцыйная паездка. Інспекцыйная праверка.
інспе́кцыя, ‑і, ж.
1. Тое, што і інспектаванне.
2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго‑, што‑н. Санітарная інспекцыя. Аўтамабільная інспекцыя.
•••
Інспекцыя па якасці — спецыяльны орган, які ажыццяўляе ў СССР нагляд за якасцю прадукцыі.
Інспекцыя працы — спецыяльны орган у СССР для нагляду за захаваннем законаў аб працы.
[Лац. inspectio — нагляд.]
інспірава́цца, ‑руецца; незак.
Зал. да інспіраваць.
інспірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
Кніжн. Нагаворамі, падбухторваннем выклікаць (выклікаць) у каго‑н. якія‑н. думкі, погляды і пад. Інспіраваць грамадскую думку.
[Ад лац. inspirare.]
інспіра́тар, ‑а, м.
Кніжн. Той, хто інспіруе што‑н.; падбухторшчык.
інспіра́цыя, ‑і, ж.
Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. інспіраваць; падбухторванне. Палітычная інспірацыя буржуазных газет. Інспірацыя паўстання.