індзе́ец,
Verbum
анлайнавы слоўнікТлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVuіндзе́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індзейца, індзейцаў, належыць ім.
індзе́йцы, ‑аў;
Агульная назва карэнных плямён і народнасцей (за выключэннем эскімосаў і алеутаў), якія да паяўлення еўрапейцаў насялялі амерыканскі мацярык і захаваліся цяпер толькі ў некаторых раёнах Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі.
індо́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне індалогіі.
індуі́зм, ‑у,
Рэлігія большасці насельніцтва Індыі.
індуі́ст, ‑а,
Паслядоўнік індуізму.
індуі́сцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да індуізму.
інду́ктар, ‑а,
1. Электрычная машына з ручным прыводам для атрымання пераменнага току.
2. Электрамагніт, які ўтварае магнітнае поле ў генератары пастаяннага току.
[Лац. induktor — пабуджальнік, узбуджальнік.]
інду́ктарны, ‑ая, ‑ае.
Які адносіцца да індуктара.
індукцы́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на індукцыі (у 1 знач.).
2. Які мае адносіны да індукцыі (у 2 знач.); выкліканы індукцыяй.