Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

цэме́нтнік, ‑а, м.

Работнік цэментнай прамысловасці.

цэме́нтны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вытворчасцю, вырабам цэменту. Цэментны завод. // Які зроблены, складаецца з цэменту. Цэментная сумесь. Цэментная пляцоўка. □ [Канвеер] аўтаматычна .. падае на рабочае месца каменшчыка цэментны раствор і цэглу. «Беларусь». Вуліцы і дарожкі заасфальтаваны або ўкладзены цэментнымі плітамі. Хадкевіч.

цэменто́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і цэментавы (у 2 знач.). Багуцкаму хацелася ўзяць гэтага чалавечка за горла ці за плечы ды .. пляснуць яго аб цэментовую падлогу. Лынькоў.

цэменты́т, ‑у, М ‑тыце, м.

Спец. Хімічнае злучэнне жалеза з вугляродам. Цэментыт першасны. Цэментыт другасны.