ско́лак, ‑лка, м.
1. Адколаты кавалак чаго‑н. Сколак каменя.
2. Спец. Узор, перанесены на матэрыю, паперу пры дапамозе наколвання.
3. перан. Дакладнае падабенства, копія каго‑, чаго‑н. Чытач «Дзевятага вала» з асаблівай нагляднасцю бачыць, як праўда мастацтва зліваецца з суровай праўдай рэальнага жыцця, як мастацкі твор становіцца верным сколкам з рэчаіснасці і абагульненнем яе. «Полымя».
ско́ланы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалоць 1.
ско́латы 1, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалоць 1.
ско́латы 2, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скалоць 2.
ско́лванне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сколваць 1 — скалоць 1.
ско́лванне 2, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сколваць 2 — скалоць 2.
ско́лвацца 1, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скалоцца 1.
2. Зал. да сколваць 1.
ско́лвацца 2, ‑аецца; незак.
1. Незак. да скалоцца 2.
2. Зал. да сколваць 2.
ско́лваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалоць 1.
ско́лваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скалоць 2.
ско́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. сколваць 1 — скалоць 1.
ско́мканы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скомкаць.
ско́мкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Спяшаючыся, няўдала зрабіць што‑н.; сапсаваць паспешлівасцю. Скомкаць урок. Скомкаць выступленне.
скон, ‑у, м.
Тое, што і скананне. Адна птушка страпянулася, пачала біцца, відаць, была недастрэленая, і паспрабавала ўзляцець перад скопам. Лужанін. Нечувана ж нідзе, каб праваслаўнага чалавека ў час яго скону спавядаў ксёндз. Сабаленка. // Апошні момант чаго‑н., што адбываецца ў часе. І вось ужо чэрвень на сконе, а адпачынку не відаць. Лобан. Сцямнела неяк адразу, толькі там, дзе на сконе дня было паказалася сонца, дрыжаў акравак барвовага неба. Пташнікаў.
•••
Да (самага) скону (дзён, гадоў, жыцця) — да (самай) смерці, да апошніх дзён жыцця. Думалася Платону, што так ужо і будзе. Да самага скону. Ракітны. [Лаўрэн] да скону будзе несці .. [сваё каханне] чыстым і запаветным. Вітка. Стаў родным і будзе да скону гадоў мне І воблік яе [Вільні] незабыўны і колер. Панчанка.