зеляне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
1. Станавіцца зялёным, пакрываючыся травою, лісцем. Луг пачаў зелянець. □ Зацвілі пралескі, сон, кураслеп, пачалі зелянець вербы і бярозы. Курто. // Быць зялёным, у зелені. Хоць гэты край знаходзіцца і досыць далёка ад экватара, але большасць дрэў і кустоў зелянеюць увесь год. Маўр.
2. Набываць зялёную афарбоўку, зялёны колер. За акном пачынала зелянець неба. Мележ. // Станавіцца бледным, мяняцца ў твары пад уплывам злосці, зайздрасці і пад. Зелянець ад злосці. □ Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў, то зноў чырванеў. Чорны.
3. Пакрывацца зеленню (у 4 знач.). Медзь зелянее ад часу.
4. Вылучацца сваім зялёным колерам; віднецца (пра што‑н. зялёнае). Навокал рассцілалася поле, яшчэ даволі стракатае: за жаўтлявым спелым жытам зелянела бульба, з другога боку — сінеў лубін. Шамякін. Прама за ракой стаяў адзінокі дуб, а крыху далей — зелянеў невялікі бярозавы гай. Шашкоў.
•••
У вачах зелянее (зелена) — пра з’яўленне зялёнага колеру, памутнення ў вачах (у стане млосці і пад.).
зеляні́на, ‑ы, ж.
Тое, што і зелень (у 1, 2 знач.). Багата і шчодра ўпрыгожыла вясна зямлю, адзеўшы яе зелянінаю, ярыною і жытамі, што пачыналі ўжо выпускаць угору маладзенечкія каласкі, рассыпала па ёй мільёны рознакаляровых кветак. Колас. Хвалілі агароднікаў, далі калгасу сто тысяч рублёў чыстага прыбытку за капусту, гуркі, памідоры і іншую зеляніну. Ермаловіч.
зеляні́ць, зеляню, зяленіш, зяленіць; зак., што.
Рабіць зялёным, афарбоўваць у зялёны колер.
зелянко́вы, ‑ая, ‑ае.
Шаравата-зялёны (пра колер). Гімнасцёрка зелянковага колеру.
зеляню́сенькі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі зялёны; зелянюткі. А знізу гэты лес кашлаты Меў зелянюсенькія шаты Лазы, чаромхі ці крушыны, Алешын ліпкіх. Колас.
зеляню́ткі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі зялёны; зелянюсенькі. Зелянюткі гай.
зеляня́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Злёгку зялёны; зеленаваты. Схапіўшыся за грудзі, жанчына апусцілася на калені і штосьці хацела сказаць, але нахілілася і цяжка ўпала ля вялікага каменя, абросшага знізу зелянявым слізкім мохам. Лынькоў.