Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зво́днічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Займацца зводніцтвам.

зво́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца зводкай чаго‑н.; які аб’ядноўвае, падсумоўвае якія‑н. даныя. Зводная справаздача. Зводны бюджэт. Зводная тэатральная афіша.

2. Сфарміраваны з некалькіх самастойных частак, адзінак. Зводны аркестр. Зводны хор. Зводны батальён.

3. Які даводзіцца каму‑н. братам або сястрой па мачасе або айчыму. Зводны брат. Зводная сястра.

зво́ды, ‑аў; адз. няма.

Разм. Нагаворы, плёткі. І жылося б, як у людзей, каб не чужыя зводы. Адамчык. Яго жонка зводы робіць, перадае другому, так толькі і жыве. Янкоўскі.

звоз, ‑у, м.

Дзеянне паводле дзеясл. звозіць — звезці (у 1–3 знач.).

зво́зіцца, ‑зіцца; незак.

Зал. да звозіць.

зво́зіць, звожу, звозіш, звозіць.

Незак. да звезці.

зво́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. звозіць — звезці (у 1–3 знач.).

зво́зчык, ‑а, м.

Той, хто звозіць што‑н. Звозчык снапоў.

зво́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Тое, што і звольніцца.

зво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Тое, што і звольніць.