Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дывертысме́нт, ‑у, М ‑нце, м.

Канцэртная праграма ў эстрадных тэатрах, а таксама ўстаўныя танцавальныя нумары ў оперы і балеце, не звязаныя з сюжэтам.

[Фр. divertissement.]

дывідэ́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

У капіталістычным грамадстве — прыбытак, які атрымліваюць удзельнікі якога‑н. прадпрыемства прапарцыянальна ўкладзенаму капіталу.

[Ад лац. dividendum — тое, што належыць падзяліць.]

дывідэ́ндны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дывідэнду.

дывізіён, ‑а, м.

1. Асноўнае тактычнае і агнявое падраздзяленне ракетных войск і артылерыі. Артылерыйскі дывізіён. Ракетны дывізіён.

2. Атрад ваенных караблёў аднаго класа. Дывізіён мінаносцаў.

[Ад фр. division — дзяленне.]

дывізіёнка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Дывізійная шматтыражная газета.

дывізіённы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дывізіёна. Дывізіённая артылерыя.

дывізі́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да дывізіі. Лістоўкі заклікалі салдат арганізоўваць ротныя, батальённыя, палкавыя дывізійныя камітэты. «Весці».

дыві́зія, ‑і, ж.

Буйное вайсковае злучэнне з некалькіх палкоў або брыгад у розных відах узброеных сіл. Пяхотная дывізія. Танкавая дывізія. Кавалерыйская дывізія. Паветрана-дэсантная дывізія. // У ВМФ СССР — найбольшае тактычнае злучэнне караблёў аднаго класа.

[Фр. division.]