Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

генера́льскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да генерала, належыць яму. Генеральскае званне. Генеральскія пагоны. Генеральская шапка.

генера́льства, ‑а, н.

Званне, чын генерала.

генера́льстваваць, ‑ствую, ‑ствуеш, ‑ствуе; незак.

Разм. Быць генералам, выконваць абавязкі генерала.

генера́л-аншэ́ф, ‑а, м.

Уст. Генерал арміі.

генера́л-губерна́тар, ‑а, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — начальнік генерал-губернатарства, надзелены вышэйшай ваеннай і адміністрацыйнай уладай.

2. У дзяржавах (былых дамініёнах), якія ўваходзяць у склад брытанскай Садружнасці — прадстаўнік англійскага караля (каралевы), які лічыцца галавою дзяржавы.

генера́л-губерна́тарства, ‑а, н.

У дарэвалюцыйнай Расіі — буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка з адной або некалькіх губерань на чале з генерал-губернатарам.

генера́л-пракуро́р, ‑а, м.

Вышэйшы ўрадавы чыноўнік царскай Расіі, які наглядаў за законнасцю дзейнасці дзяржаўнага апарату і ўзначальваў Сенат.

генера́тар, ‑а, м.

1. Машына для ператварэння розных відаў энергіі (механічнай, хімічнай, цеплавой, светлавой) у электрычную. Сінхронны генератар.

2. Назва розных апаратаў, прызначаных для вытворчасці чаго‑н. Генератар сігналаў.

3. Тое, што і газагенератар.

[Лац. generator.]

генера́тарны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да генератара.

•••

Генератарны газ гл. газ.

генераты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які служыць для размнажэння. Генератыўныя клеткі.

[Ад лац. genero — нараджаю.]