генера́тар, ‑а,
1. Машына для ператварэння розных відаў энергіі (механічнай, хімічнай, цеплавой, светлавой) у электрычную.
2. Назва розных апаратаў, прызначаных для вытворчасці чаго‑н.
3. Тое, што і газагенератар.
[Лац. generator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)