апо́крыфы, ‑аў; адз. апокрыф, ‑а, м.
Старажытныя рэлігійныя кнігі, забароненыя царквой, таму што іх змест не поўнасцю супадаў з патрабаваннямі афіцыйнага веравучэння.
[Ад гсэч. apokryphos — тайны.]
апо́лаг, ‑а, м.
Кароткае алегарычнае апавяданне з жыцця жывёл, якое мае выразна выказаную мараль.
[Грэч. apologos — апавяданне.]
апо́лак, ‑лка, м.
Крайняя дошка, выпуклая з аднаго боку, якая атрымліваецца пры апілоўцы бярвенняў. Ля дзвярэй прыбудоўка з аполкаў, нешта накшталт сянец, два акны, з аднаго боку і другога. Чорны. А дзядзька моўчкі стаў збірацца: Дастаў сякерку і свярдзёлак, Пад паху сунуў ён аполак На латакі і на падстаўкі. Колас.
апо́латы, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад апалоць.
апо́лвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да аполваць.
апо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да апалоць.
апо́лец, ‑льца, м.
Абл. Вялікі кавалак свінога сала, які атрымліваецца пры разбіранні тушы. Энзэ і сапраўды грунтоўны, — аполец сала, бохан хлеба, пара каўбас, з кошык бульбы і яблыкі. Брыль.
апо́лкавы, ‑ая, ‑ае.
Зроблены з аполкаў. [Мікуць] заехаў пад самы аполкавы хлеў, дзе было гаспадарчае прыладдзе. Чорны.
апо́мніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.
1. Апрытомнець. Доўга ляжала Гэлька на беразе паміж высокай травы і пахучых лугавых кветак, пакуль апомнілася і адпачыла. Чарот.
2. Прыйсці ў стан цвярозай развагі пасля моцнага душэўнага ўзрушэння. [Люба] не магла адразу апомніцца, такое.. з’яўленне [Стафанковіча] сюды было нечаканае і дзіўнае. Чорны.
3. Зразумеўшы памылковасць сваіх паводзін, адмовіцца ад іх; абдумацца. — Што вы робіце? Апомніцеся! — прагучаў чыйсьці моцны, абураны голас. Пестрак.
апо́на, ‑ы, ж.
Тое, чым накрываюць (апінаюць) што‑н. Алесь не спяшаўся. Ён пасадзіў Майку ў чацвёртыя сані, захутаў яе ногі мядзведжай апонай і працягнуў лейцы на вольнае месца. Караткевіч. // Тое, што ахутвае, ахінае з усіх бакоў. Праз шараватую апону вільготнай смугі прабіваецца сонца, асвятляючы абрысы вялікага горада. Лужанін.