Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

анілі́н, ‑у, м.

Алеістая ядавітая вадкасць без колеру, якая ўжываецца пры вырабе фарбаў, лякарстваў і пад.

[Ад араб. an-nil — індыга.]

анілі́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аніліну. Анілінавы завод. // Які ўтрымлівае анілін. Анілінавыя фарбы.

анімалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Мастак або скульптар, які паказвае ў сваіх творах пераважна жывёл.

анімі́зм, ‑у, м.

Адухаўленне першабытным чалавекам прадметаў, сіл і з’яў прыроды; ненавуковае ўяўленне пра існаванне духа, душы і пад. ў кожнай рэчы.

анімісты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да анімізму. Анімістычныя погляды.

ані́с, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Аднагадовая травяністая эфіраалейная расліна сямейства парасонавых, а таксама яе насенне.

2. ‑у. Старадаўні сорт паволжскай яблыні, на якой растуць сакаўныя, кісла-салодкія яблыкі з анісавым араматам.

3. ‑а. Плод гэтай яблыні.

[Грэч. anison.]

ані́савы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да анісу.

2. Зроблены з анісу (у 1 знач.). Анісавы алей. // Настоены на анісе (у 1 знач.). Анісавая гарэлка.

ані́саўка, ‑і, ДМ ‑ўцы ж.

1. Гарэлка, настоеная на анісе. Там за чаркай моцнай анісаўкі.. [войт] трошкі палагаднеў і нават развесяліўся. Бажко.

2. Тое, што і аніс (у 2 знач.).

аніхто́, анікога, М ані аб кім; займ.

Разм. Зусім ніхто, ні адзін чалавек. Не, народа майго аніхто не сагне! Панчанка. [Сярго:] Ведайце, што нас Не пераможа ў дружбе аніхто. Глебка.

анічо́га, прысл.

Разм. Зусім нічога. [Вера:] — Дык я анічога не думаю. Зарэцкі. Салдат анічога не мог сказаць у тую хвіліну. Чорны.