анакрэанты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які апявае радасці жыцця, каханне, весялосць.
анакрэанты́чны, ‑ая, ‑ае.
Які апявае радасці жыцця, каханне, весялосць.
ана́лаг, ‑а,
Тое, што з’яўляецца адпаведнасцю з чым‑н., падабенствам чаго‑н.
[Ад грэч. analogos — адпаведны.]
аналагі́чнасць, ‑і,
Уласцівасць аналагічнага.
аналагі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Заснаваны на аналогіі.
2. Які з’яўляецца аналогіяй; падобны да чаго‑н.
ана́ліз, ‑у,
1. Метад навуковага даследавання, які заключаецца ў расчляненні цэлага на састаўныя часткі.
2. Вызначэнне саставу і ўласцівасцей рэчыва.
[Ад грэч. analysis — раскладанне.]
аналізава́цца, ‑зуецца;
аналізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе;
Рабіць аналіз чаго‑н.
аналіза́тар, ‑а,
1. Прылада, пры дапамозе якой робіцца аналіз складаных рэчываў, з’яў і пад.
2. Сукупнасць органаў (органы пачуццяў, нервовыя шляхі і клеткі кары галаўнога мозгу), якія раскладаюць з’явы навакольнага свету на больш простыя элементы.
аналі́тык, ‑а,
1. Спецыяліст, які займаецца аналізам чаго‑н.
2. Чалавек, які мае схільнасць аналізаваць з’явы навакольнага свету, адносіны паміж людзьмі, адчуванні, перажыванні свае асабістыя і тых, хто яго акружае.
аналіты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які грунтуецца на выкарыстанні аналізу.
2. Які служыць для аналізу (у 2 знач.).
3. Які мае схільнасць да аналізу; уласцівы аналітыку.
•••