аналіза́тар, ‑а,
1. Прылада, пры дапамозе якой робіцца аналіз складаных рэчываў, з’яў і пад.
2. Сукупнасць органаў (органы пачуццяў, нервовыя шляхі і клеткі кары галаўнога мозгу), якія раскладаюць з’явы навакольнага свету на больш простыя элементы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)