знява́жаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняважыць.
2. у знач. прым. Пакрыўджаны, абражаны, прыніжаны. У верш [Ю. Таўбіна] увайшла тэма зняважанай, скатаванай Заходняй Беларусі. Бярозкін. / у знач. наз. знява́жаны, ‑ага, м.; знява́жаная, ‑ай, ж. [Янка Купала] умеў быць пяшчотным, калі пісаў пра зняважаных і пакрыўджаных. Шкраба.
знява́жлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць зняважлівага.
знява́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які зневажае, змяшчае ў сабе знявагу. — Спалохаўся!.. — Косця кінуў на сябра зняважлівы позірк. Курто. Самая адборная і зняважлівая лаянка разлягалася па наваколлі. Паслядовіч.
знява́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.
Зняславіць, прынізіць, абразіць. Нехта зняважыў .. [Косціка], аблаяў непрыстойным словам. Баранавых. — Мяне там зняважылі, мяне там асмяялі, з мяне рагаталі. Чорны.
зняве́раны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зняверыць.
2. у знач. прым. Які страціў веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н. Не! Усё-такі не ўяўляецца, зняверанаму, мне І рэчка без вады, і лес без дрэў, гняздо без птушак. Сіпакоў.
зняве́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да зняверыцца.
зняве́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Страціць веру ў каго‑, што‑н., пераконанасць у чым‑н.; расчаравацца. [Ладуцька] разумеў, што ішлі гэтыя абразы не ад асабістай непрыязні да яго, а таму, што людзі зняверыліся, баяліся за лёс калгаса. Краўчанка. Ні ў жыцці, ні ў людзях не зняверыўся, Людскую ласку дбайна берагу. Панчанка.
зняве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пазбавіць веры ў каго‑, што‑н., пераконанасці у чым‑н.; расчараваць. Гэту плётку, нібы казку, Сам Забела хітра сплёў. Люд зняверыць? — Калі ласка! Замуціць ваду? — Гатоў! Бялевіч.
зняве́чанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. знявечыць.
зняве́чаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад знявечыць.
2. у знач. прым. Пакалечаны, абязвечаны. — У бальніцы стала больш знявечаных людзей. Новікаў. Жаночае сэрца робіцца вялікае, як свет, калі яно чуе боль знявечанага дзіцяці. Чорны. // Які атрымаў значныя пашкоджанні, прыведзены ў нягоднасць (пра рэчы, прадметы). Апустошаны і знявечаны будынак школы з вокнамі, забітымі накрыж дошкамі, стаяў, як сірата. Шахавец.