ано́фелес, ‑а, м.
Малярыйны камар.
[Ад грэч. anopheles — шкодны.]
анса́мблевы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да ансамбля.
анса́мбль, ‑я, м.
1. Мастацкая зладжанасць у якім‑н. выкананні (харэаграфічным, музычным). Новы выканаўца ўносіў у спектакль свае адценні, і трэба было, каб яны гарманічна ўліліся ў агульны ансамбль спектакля. «Полымя». // Стройнае адзінства частак чаго‑н. цэлага. Архітэктурны ансамбль. Гарадскі ансамбль. □ Злучаныя паміж сабою крылы будынка ўтвараюць прыгожы ансамбль вакол двара. «Маладосць».
2. Група артыстаў, якія выступаюць разам і складаюць адзіны мастацкі калектыў. Ансамбль песні і танца. □ Пасля лекцыі выступаў калгасны ансамбль, а затым пачаліся агульныя танцы. Дуброўскі.
3. Музычны твор для некалькіх музыкантаў ці спевакоў. Дуэт цымбалаў — прыгожы ансамбль. «Маладосць».
[Фр. ensemble — разам.]
антаблеме́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Спец. Верхняя гарызантальная частка будынка, якая апіраецца на калоны і складаецца з карніза, фрыза і архітрава.
[Фр. entablement.]
анта́бус, ‑у, м.
Прэпарат для лячэння алкагалізму.
антагані́зм, ‑у, м.
Непрымірымыя супярэчнасці. Класавы антаганізм. □ Антаганізм буржуазіі і пралетарыяту прымушае буржуазію імкнуцца захаваць пэўныя сродкі і ўстановы старой улады, каб ужываць гэтыя сродкі супроць пралетарыяту. Ленін.
[Ад грэч. antagōnismos — барацьба.]
антагані́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Непрымірымы праціўнік.
2. звычайна мн. (антагані́сты, ‑аў). Органы або рэчывы, функцыі і ўзаемадзеянні якіх процілеглыя адзін аднаму.
антаганісты́чны, ‑ая, ‑ае.
Поўны антаганізму; непрымірымы, варожы. Антаганістычныя класы буржуазнага грамадства.
антагене́з і антагене́зіс, ‑у, м.
Спец. Індывідуальнае развіццё жывёльнага або расліннага арганізма ад моманту яго зараджэння да смерці.
[Ад грэч. ōn, ontos — існае і genesis — паходжанне, развіццё.]
антагенеты́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да антагенезу (антагенезісу); які звязаны з індывідуальным развіццём жывёльнага або расліннага арганізма. Антагенетычнае развіццё арганізма.