скрэперы́ст, ‑а, М ‑сце, м.
Рабочы на скрэперы.
скрэперы́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да скрэперыст.
скрэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад скрапіць.
скрэ́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм. Змерзнуць, скарчанець. Пеця распальваў [яловыя лапкі] сам; у нас скрэплі рукі і былі што граблі. Пташнікаў.
скрэ́слены, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад скрэсліць.
2. у знач. прым. Пакрыты рознымі лініямі, штрыхамі. Скрэсленая карта.
3. у знач. прым. Які мае многа паправак, закрэсліванняў. Канстанцін Міхайлавіч паказвае скрэсленае партызанскае апавяданне ў адным паважным выданні. Лужанін.
скрэ́слівацца, ‑аецца; незак.
Зал. да скрэсліваць.
скрэ́сліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да скрэсліць.
скрэ́сліць, ‑лю, ‑літ, ‑ліць; зак., што.
Разм.
1. Пакрыць рознымі штрыхамі, закрэсліць у многіх месцах. Скрэсліць увесь ліст паперы.
2. Унесці многа паправак. Скрэсліць рукапіс.